21 лістапада – разгляд скаргі актывіста Юрыя Рубцова
21 лістапада у Менскім гарадскім судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі апазіцыйнага актывіста з Гомеля Юрыя Рубцова.
Нібыта за “Абразу суддзі або народнага засядацеля” ён асуджаны да двух з паловай гадоў так званай “ хіміі”, абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанове адкрытага тыпу.
Рубцоў не верыць у станоўчы для сябе зыход справы і змякчэнне прысуду.
– Ніякіх шансаў няма, бо судовая ўлада фальсіфікуе пратоколы. Шансаў няма Але будзе яшчэ адна згадка пра тое, што судовыя пратаколы ў нас у судах фальсіфікуюцца.
Юры Рубцоў быў затрыманы падчас дазволенай уладамі акцыі за надпіс на майцы „ Лукашэнка, сыходзь”. Аднак яго судзілі паводле скаргі судздзі Савецкага раёну Кірыла Палулеха, які заявіў, што падчас разгляду справы актывіста 28 красавіка той нібыта абразіў судздзю зневажальнымі словамі. З улікам амністыі Рубцову застанецца паўтары гады “хіміі”.
Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя
* * *
Гомельскі апазіцыянер Юрый Рубцоў, асуджаны на паўтара гады „хіміі” за абразу суддзі, лічыць, што прэзідэнцкія выбары 2015 года істотна адрознівацца ад папярэдніх кампаній. Юрый Рубцоў крытыкуе тыя палітычныя сілы, якія заклікаюць беларусаў ісці на выбарчыя ўчасткі:
– Усё гучней гучыць голас тых, хто супраць удзелу ў гэтым спектаклі, у гэтых выбарах. І гэта станоўчы вынік. Тыя палітычныя сілы, якія збіраюцца ўдзельнічаць у спектаклі, не могуць і не знойдуць адзінага кандыдата, а калі і знойдуць, то яны ніяк яму дапамагаць не будуць. Яны не могуць асэнсаваць і зразумець, што беручы ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі, яны заклюкаць да таго, чаго няма.
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына назвала папярэднюю дату правядзення выбараў прэзідэнта ў Беларусі. Галасаванне мае адбыцца 15 лістапада 2015 года.
Беларускае Радыё Рацыя