У Бельску Падляшскім сустрэліся з праваслаўнай беларускай кнігай



Новы Запавет у перакладзе з грэцкай на беларускую мову Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы гэта была адна з чатырох кніг, якую прэзентавалі ў час «Вечарыны з праваслаўнай кнігай» ў Бельскім беларускім ліцэі. Тэкст Новага Запавету, ён для сучаснага беларуса кажа рэдактар перакладу протаіерэй Сергій Гардун:

Тыя пераклады, што былі, не арыентаваліся на сучасныя нормы літаратурнай беларускай мовы. Тыя пераклады многія рабіліся не з арыгіналу. Мы ўзялі арыгінал, той тэкст, якія традыцыйна ўжываецца ў праваслаўнай Царкве, у Грэцыі, у грэцкіх храмах. І гэты праваслаўны традыцыйны тэкст арыгіналу пераклалі на сучасную беларускую мову, ужываючы тую лексіку і карыстаючыся той сістэмай граматыкі, якая сёння, можна сказаць, у нашых беларускіх падручніках.

Апрача Новага Запавету, прэзентаваліся яшчэ: кніга Францішка Скарыны “Прадмовы і Пасляслоўі да кнігі Бібліі”, біяграфічны даведнік “Іерархія, клір і працаўнікі Праваслаўнай Царквы ў межах ІІ Рэчыпаспалітай і пасляваеннай Польшчы” ды “Яраслаў Васільевіч Кастыцэвіч. Вечарына, пачала “Пралог. IV Дні славянскай культуры і пісьменства”, якога галоўным арганізатарам выступае Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя