Ігар Тышкевіч: Лукашэнка спрабуе балансаваць
Эксперт праграмы міжнароднай і ўнутранай палітыкі „Украінскага інстытута будучыні” Ігар Тышкевіч стаў госцем перадачы „За чай.com” Рамана Чайкі на 5 канале (Украіна).
Ігар Тышкевіч супрацоўнічае з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) і Belarus Security Blog. Аказвае кансультацыйныя паслугі ў сферы палітычнай рэкламы для National Democratic Institute. Працаваў кіраўніком Агенцтва рэгіянальнага развіцця „Варута” (Беларусь), выканаўчым дырэктарам у Асамблеі дэпутатаў мясцовых саветаў. Распрацоўшчык навучальных праграм і трэнінгаў па камунікацыях, палітычных кампаній.