Аляксандар І. Бацкель выдаў сваю другую кнігу
Пісьменнік Сяргей Календа ў 2013 годзе выдаў раман “Мімікрыя” пад псеўданімам Аляксандар І. Бацкель. Містыфікацыя спадабалася чытачам і яны пачалі чакаць ад Бацкеля новых кніг. Сёлета ў лістападзе выйшаў бацкелеўскі зборнік прозы “Маёнтак рыб”. Сяргей Календа лічыць, што Бацкель напіша яшчэ некалькі кніг:
– Хутчэй за ўсё Бацкель застанецца яшчэ на некалькі кніг. Бацкель, на пачатку сваёй творчай кар’еры, напісаў раман. Хутчэй за ўсё Бацкель напіша яшчэ адзін раман. А так у яго добра атрымліваецца пісаць кароткую прозу. Таму Бацкель плануе перадусім пісаць кароткую прозу.
“Маёнтак рыб” – вітражная кніга пра жыццё на сялібе, падалей ад цывілізацыі, аўтар зборніка выбраў наўмысную ізаляцыя дзеля творчасці. Кніга выйшла ў сталічным выдавецтве “Каўчэг”.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя