З’явіўся трэк, прысвечаны БНР
Напярэдадні 100-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці БНР у інтэрнэце з’явіўся трэк невядомага рэп-выканаўцы: ён запісаў песню, прысвечаную гэтай даце ў беларускай гісторыі.
Асновай для трэка стала музыка з песні Макса Каржа „Малый повзраслел”.
Тэкст песні:
Гэта БНР
Ноч. Менск. Чыгуначны вакзал. Роўна 100 гадоў таму Пачыналі тут сваю гісторыю. Першы з’езд, абвяшчэнне граматы і разгон бальшавікоў — Нішто не спыніла нас. Мы ўсе — гэта БНР.
На балкон. БЧБ мы заняслі, Зачыталі грамату, Распачалі тут мы новую гісторыю. А пасля выйшлі разам на прастор, Паказалі вольны дух. Заявілі голасна: мы ўсе — гэта БНР.
І дарма нас лічаць знямоглымі, Нават не ўзгадваюць І не вучаць у школах на гісторыі. Ведай, што каб не было БНР, Што б ты, братка, піў і еў? Нават не выдумывай, прыходзь на свята БНР!
Камітэт, незалежнасць, уласны герб, крочым да мары, цяпер мы самі вядзем рэй! — Гэта БНР. Наш куплет, ён яшчэ да канца не спеты. Тутака воля. Пакінь свой сумнеў! Ты ўсё зразумеў? — Гэта БНР.