Праваабаронцы выдалі фотаальбом, прысвечаны гарачым падзеям 2017 года



Праваабарончы цэнтрВяснавыдаў фотаальбом, прысвечаны гарачым падзеям мінулага 2017 года ў Беларусі. Прэзентацыя выдання адбылася ў Менску.

Як сказала рэдактар кнігі і адзін з яе аўтараў, супрацоўніца „Вясны” Алена Лапцёнак, у мінулым годзе галоўным рухавіком масавых акцый пратэсту стала барацьба супраць Дэкрэту №3. Людзі пратэставалі літаральна па ўсёй краіне, нават у тых гарадах, дзе падобных мітынгаў і дэманстрацый не было ніколі. Таму і героем кнігі з’яўляецца народ, людзі, якія выйшлі на плошчу, падкрэсліла Алена Лапцёнак.

Акрамя таго вялікая частка аддадзена падзеям: 25 сакавіка, безумоўна абаронцам Курапат, бо дзякуючы гэтай нязломнай брацьбе ўдалося адбіць тую пляцоўку ля Курапат, што ўваходзіць у ахоўную зону, і, у прынцыпе, Дэкрэт №3. Ягонае дзеянне таксама было спынена.

Фотаальбом выдадзены на беларускай і ангельскай мовах. У альбом увайшлі сотні каляровых фотаздымкаў. У асноўным гэта аўтарскія здымкі Уладзіміра Грыдзіна, Сяргея Гудзіліна і іншых, а таксама фотаздымкі з сацыяльных сетках, з архіва „Вясны”, распавяла Алена Лапцёнак.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя