Дзень адкрытых дзвярэй у Гайнаўскім белліцэі
Гайнаўскія гімназісты ды вучні школ з меншых мясцовасцяў Гайнаўскага павета мелі нагоду наведаць ды запазнацца з адукацыйнай прапановый і абсталяваннем ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы.
“Мы ладзім Дзень адкрытых дзвярэй, каб будучым вучням паказаць, як шмат прапануе ім наш ліцэй,” – кажа дырэктар школы Ігар Лукашук:
– Вельмі высокі ўзровень навучання, вельмі высокія ведаў на экзаменах на атэстат сталасці, што затым дае вельмі вялікія і шырокія магчымасці выбраць тую вышэйшую навучальную ўстанову, якую вучань хоча і жадае выбраць. Гэты высокі ўзровень навучання ідзе разам з вельмі добрай атмасферай у школе. Таксама маем шмат дадатковых заняткаў для добраахвотных, якія ўзбагачаюць асноўны адукацыйны шлях.
У ліцэі плануецца стварыць тры першыя класы. Як аднак пераконвае дырэкцыя – ёсць магчымасці стварыць і чацвёрты. Ахвотныя вучыцца ў Гайнаўскім белліцэі свае заяўкі могуць складаць да 22 чэрвеня. Падрабязнасці на сайце школы.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара