У Беларусі ўпершыню выпусцілі чорнае марозіва



Вытворчасць ласунку наладзілі ў Магілёве, дзе дзейнічае фабрыка марозіва. Як інфармуе тэлерадыёкампанія “Магілёў”, на прадпрыемстве распрацавалі арыгінальную рэцэптуру. Марозіва мае смак чорных парэчак. У кожны ражок, які таксама чорны, дадалі журавінавы джэм. Першая партыя чорнага марозіва колькасцю ў 20 тысяч штук хутка з’явіцца ў продажы.

Спецыялісты адзначаюць, што чорны колер — модны трэнд у сферы прадуктаў харчавання.

Фота gloss.ee