Уладзімір Лякін – лаўрэат Прэміі Багушэвіча
Сёлета Прэмія імя Францішка Багушэвіча была прысуджаная Уладзіміру Лякіну за кнігу “Ліцвіны ў гвардыі Напалеона” (выдавецтва “Тэхналогія”, 2017 год).
Цырымонія ўганаравання адбылася ў дзень нараджэння Багушэвіча – 21 сакавіка – у кнігарні «Логвінаў». Прэмію ўручыў адзін з першых яе лаўрэатаў, дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандр Лукашук.
Словы падзякі прагучалі таксама ў адрас фундатара кнігі – Уладзіміра Бржэскага.
Прэмія Францішка Багушэвіча заснаваная ў 1994 годзе і традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў. Узнагарода прысуджаецца Радай Беларускага ПЭН-цэнтра.
Ужо другі год запар прэмія ўручаецца дзякуючы падтрымцы Святланы Алексіевіч.
Паводле pen-centre.by