Берасце: Падрыхтоўка да свята амаль завершылася
У Берасці заканчваецца падрыхтоўка да вулічнага фестывалю на плошчы Свабоды, прысвечанага стагоддзю абвяшчэння незалежнасці БНР. Арганізатары прайшлі ўсе ўзгадненні з Берасцейскім гарвыканкамам і іншымі структурамі.
Свята адбудзецца 25 сакавіка з 12:00 да 17:00. У сувязі з гэтым падаем падрабязную праграму фестывалю.
Агульная інфармацыя.
12:00-12:45. Мітынг:
- Выступы палітыкаў і грамадскіх актывістаў;
- Прыняццё рэзалюцый.
12:00 – 17:00:
- Пляцоўка з рамеснымі вырабамі. Майстар-класы рамеснікаў;
- “Кірмаш валанцёрства” грамадскіх арганізацый і валанцёрскіх ініцыятыў;
- Выстава гістарычных фотаздымкаў да 100-годдзя БНР “Брэст 100 год таму”;
- Дзіцячая пляцоўка. Гульні, маляванкі, майстар-клас з глінай ад Таццяны Амельяновіч;
- Продаж сімволікі, кніг, адзення;
- Фотазона ў нацыянальным стылі;
- Выступы клубаў рэканструктараў.
- „Друкарня #БНР100”. Выраб прынтоў з сімволікай фестываля. Першыя 50 ўдзельнікаў змогуць бясплатна яго надрукаваць на сваёй баваўнянай цішотцы.
13:00-17:00. Канцэрт:
- 00-13.20 Cad Goddeu
- 30-13.50 Zolki-band
- 00-14.30 Сразу Май
- 40-15.10 СПРАТ
- 20-16.00 :B:N:
- 10-17.00 Re1ikt
- Конкурсы, віктарыны і розыгрышы прызоў у перапынках паміж выступамі.
Удзельнікі пляцоўкі рамеснікаў:
- Баніфацьева Марына (вышыўка, кашулі і сумкі)
- Клімус Таццяна (дробная кераміка, магніты, брошкі, падвескі, скураныя гаманцы)
- Мароз Сяргей (палімерная гліна, падвескі, магніты, брошкі)
- Марчук Валерый (дробнае ганчарства, свістулькі і сувеніры)
- Марчук Марына (выцінанка, пісанкі)
- Сальнікаў Юрый (ручное ткацтва, бранзалеты, паясы, завушніцы)
- Талашка Антон (вышыўка, ільняныя вырабы)
- Чыквін Уладзімір (рэзьба па дрэве)
- Для рамеснікаў, якія жадаюць прэзентаваць свае вырабы падчас фестывалю, тэлефон каардынатара: +375 29 795-94-46 (Юрый).
- Для арганізацый і валанцёрскіх ініцыятыў, якія жадаюць прэзентаваць сваю дзейнасць падчас фестывалю, тэлефон каардынатара: +375 29 824-08-42 (Дар’я).
Удзельнікі пляцоўкі гандлю:
Сувенірная прадукцыя ўласнага вырабу. Сцяжкі, кубкі, значкі, нашыўкі, шклянкі, вымпелы, рушнікі, магніты, бірулькі, лан’ярды, балёнікі, міні-майкі.
Тавары брэнду „SYMBAL.BY” ,”VOKLADKI.BY”, тавары ўласнага вырабу, кніжная прадукцыя лепшых беларускіх выдавецтв. Музычныя дыскі айчынных выканаўцаў, друкаваная прадукцыя, скураныя вокладкі на пашпарт і аўтадакументы, керамічныя кубкі, прысвечаныя #БНР100 і Беларусі і іншыя сувеніры з нацыянальнай сімволікай.
Адзенне „LSTR-ADZIEŃNIE”, „HONAR”, „SYMBAL.BY”, „MIENSK STYLE”, „FASON”, „КНЯЗЬ ВІТАЎТ”. Друкаваная прадукцыя „ARCHE”, „КНІГАЗБОР”, „ГАЙСАК”. Сувеніры „БРАМА”, „VITAEM.BY” „ДЗВІНСКАЯ МАЙСТЭРНЯ”, „SPADAR”,”РАКАЎСКІ СУВЕНІР”, „КАЛЯРОВЫ ПАРАСОН”. Упрыгожванні „ПРЫГОЖЫ АНЁЛАК”, „Pollihands”.
Футболкі, байкі, шапкі, бейсболкі, торбы, заплечнікі, вырабы з ільну, скураныя вырабы, упрыгожванні і аксэсуары, кубкі і тэрмакубкі, друкаваная прадукцыя, календары і іншая сувенірная прадукцыя з сімволікай, прысвечанай #БНР100 і Беларусі.
Для гандляроў, якія жадаюць прэзентаваць свае тавары падчас фестывалю, тэлефон каардынатара: +375 29 748-00-14 (Сяргей).
Як дапамагчы фестывалю:
- Далучыцца да арганізатараў і стаць валанцёрам. Для гэтага трэба запоўніць кароткую форму па спасылцы;
- Ахвяраваць сродкі праз краудфандынг на правядзенне канцэрта, выраб святочнай сімволікі і друкаванай прадукцыі.
Важная інфармацыя:
- Арганізатары заклікаюць прыносіць бел-чырвона-белыя сцягі ды іншую нацыянальную сімволіку;
- Па патрабаванні органаў аховы правапарадку у мэтах бяспекі будзе арганізаваны дагляд удзельнікаў. На тэрыторыю фестывалю нельга праносіць колючыя і рэжучыя прадметы, алкаголь, напоі ў шкляной тары, гаручыя вадкасці і іншыя прадметы, якія могуць пагражаць жыццю і здароўю грамадзян. Просім з разуменнем паставіцца да агульнапрынятых мер бяспекі.