Павел Севярынец: Улада хоча, каб Дзень Волі праходзіў па яе сцэнары



Грамадская супольнасць рашуча асудзіла прэвентыўныя затрыманні актывістаў, якія выступалі за шэсце на Дзень Волі.

„Людзі ўсё адно выйдуць на шэсце хочуць таго ўлады ці не”, – кажа сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец:

– Антызаконныя дэманстратыўныя арышты тых людзей, якія гатовы правесці шэсце ў Дзень Волі, гэта проста пацверджанне таго, што Лукашэнка хоча паказаць, што ён круты, што ён не дапусціць ніякіх пратэстаў. Святкаваць хочаце – давайце святкуйце, але пад маім кантролем. А тыя, хто будуць прэтэндаваць на пратэст, проста мы вас будзем ламаць. Але ўвесь народ не заломіш.

Павел Севярынец адзначыў, што калі б улада сапраўды прызнала, што стагоддзе абвяшчэння БНР – гэта вартая дата, то гэтых гвалтоўных дзеянняў не было б. „Калі хочаце – святкуйце, але пад нашым кантролем – вось што кажуць улады”, – падкрэсліў палітык.

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Менск.