Якія краіны могуць выслаць расейскіх дыпламатаў?
Магчымасць высылкі расейскіх дыпламатаў у сувязі з атручваннем у Вялікабрытаніі былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі разглядаюць яшчэ пяць краін-чальцоў Еўразвяза: Францыя, Польшча, Эстонія, Латвія і Літва. Пра гэта са спасылкай на неназваныя крыніцы паведамляе газета The Guardian.
Напярэдадні, як нагадвае выданне, у Бруселі адбыўся саміт ЕЗ. Падчас перамоў лідары блока абмяркоўвалі адказ на «напад на Скрыпаляў у Салсберы». Абодва яны, паводле звестак уладаў Вялікабрытаніі, былі атручаныя нервова-паралітычным рэчывам «Навічок», якое распрацоўвалася ў СССР.
Адказнасць у сувязі з гэтым за тое, што здарылася, прэм’ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй усклала на Маскву. З гэтым пунктам гледжання на саміце пагадзіліся і кіраўнікі дзяржаў-чальцоў Еўразвяза.
У сувязі з атручваннем Скрыпаляў Вялікабрытанія 14 сакавіка прыняла пастанову выслаць 23 супрацоўнікаў расейскай дыпламатычнай місіі. Ад паплечнікаў у Еўропе Лондан хоча дабіцца таго ж.
Фота: Reuters