У Францыі прыхільнік ІД захапіў закладнікаў



У горадзе Трэб на поўдні Францыі невядомы захапіў закладнікаў. Ён заявіў аб прыхільнасці тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».

Месца здарэння ачэплена, там адбываецца паліцэйская аперацыя. Колькі чалавек знаходзяцца ў закладніках, не паведамляецца.

Па дадзеных паліцыі, адзін ці два чалавекі параненыя. Газета Depeche du Midi  паведамляе аб адным загінулым.

 

Улады расцэньваюць інцыдэнт як тэракт.

Фота  DDM, Rafik Benbagdad