У літоўскім Сейме ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі
23 сакавіка ў Сейме Літвы напярэдадні святкавання 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі адбылася канферэнцыя «Літва і Беларусь: 100 гадоў да і пасля».
На канферэнцыі абмяркоўваліся тэмы двухбаковай супрацы, а таксама гістарычнай памяці Літвы і Беларусі. У ёй прынялі ўдзел беларускія і літоўскія палітыкі, гісторыкі, грамадскія дзеячы, у тым ліку сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.
У гонар стагоддзя БНР у канферэнц-зале літоўскага Сейма былі ўзнятыя бел-чырвона-белыя сцягі.
Таксама беларускія палітыкі разам з літоўскімі калегамі абмеркавалі пытанні святкавання стагоддзя БНР і міжнароднай супрацы.
Паводле bchd.info