Партыя “Разам” асуджае затрыманні ў Менску
“Заклікаем польскае дыпламатычнае ведамства да адэкватнай рэакцыі ў дачыненні да афіцыйнага Менска ў сувязі з палітычнымі затрыманнямі у сталіцы і іншых гарадах Беларусі у 100-ю гадавіну з дня абвяшчэння БНР. З такой заявай выступіла сёння управа партыі „Разам”. Гаворыць Вэроніка Самоліньска:
– Сябры, сяброўкі! Мы сёння з вамі. Мы ведаем, што сёння адбываецца ў Менску і іншых гарадах. Дамагаемся адэкватнай рэакцыі ад польскіх уладаў. Патрабуем вызвалення палітвязняў.
Сённяшнія затрыманні – доказ таго, як далёка разышліся мары Беларусаў стогадовай даўніны з цяперашняй уладай, гаворыць старшыня управы партыі “Разам” Адрыян Зандбэрг:
– Некалькі дзясяткаў асобаў сёння былі затрыманыя. Польскі ўрад мусіць адрэагаваць на затрыманні. Польскі ўрад цягам апошніх месяцаў распавядаў пра пацяпленне адносін з афіцыйным Менскам. Трэба, каб гэтыя стасункі ён выкарыстаў у справе вызвалення палітвязняў.
Партыя „Разам” склікала сёння прэсавую канфэрэнцыю, каб павіншаваць беларусаў, у тым беларускую меншасць у Польшчы з сотай гадавінай абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя