Дар’я Домрачава выйграла гонку з мас-стартам



Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава на Дзень Волі падаравала сваім прыхільнікам перамогу ў гонцы мас-старту на 12,5 кіламетраў на заключным у сезоне этапе Кубка свету  ў Цюмені.

Другое месца ў мас-старце заняла славачка Паўліна Фіалкава, трэцяе – францужанка Анаіс Шэвалье.

У выніковым агульным заліку ў жанчын першай стала фінка Кайса Мякярайнен, якая дабралася да фінішу ў мас-старце шостай.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Дзяніс Касцючэнка