Бельская Тройка адзначыла Дзень Волі



Гістарычныя звесткі пра Беларускую Народную Рэспубліку, якія суправаджалі беларускія творы і песні гэтага перыяду а таксама народныя беларускія танцы – а ўсё ў выкананні вучняў ды школьных калектываў. Так выглядала ўрачыстая лінейка ў Пачатковай школе №3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску Падляшскім. «Мы кожны год адзначаем гэтае свята, аднак сёлета, з увагі на 100 гадавіну наша лінейка была асабліва ўрачыстай», – кажа настаўніца беларускай мовы Валянціна Бабулевіч:

Я хацела паказаць, прыблізіць вучням гімназіі і старэйшым класам пачатковай школы гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі, але пэўныя гістарычныя факты дзеці ведаюць. Я 25 сакавіка пачала адзначаць як студэнтка ў 1986 годзе ў Менску. Гэта былі часы, калі мы адзначалі, у вялікай канспірацыі, на магіле Караткевіча. Там мы ўскладалі кветкі, уцякалі ад міліцыі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел школьныя беларускія калектывы: вакальны “Капрыз” ды танцавальныя “Світанак” і “Світаначак”. На школьных калідорах былі развешаныя намаляваныя вучнямі гербыПагоня”.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя