Дзве срэбныя ўзнагароды заваявалі беларускія гімнасткі ў Францыі



Дзве срэбныя ўзнагароды заваявалі беларускія грацыі на этапе Гран-пры па мастацкай гімнастыцы ў Францыі.

У камандных практыкаваннях з пяццю абручамі беларуская зборная ў складзе Ганны Гайдукевіч, Ганны Швайбы, Настассі Рыбаковай, Лаліты Мацкевіч і Дзіяны Місючэнка атрымала ад суддзяў 18,800 бала. Лепшую суму зарабілі толькі ўкраінскія гімнасткі – 19,050. На трэцяй пазіцыі размясцілася каманда Італіі – 18,650.

Паспяхова для беларусак склалася выступленне з трыма мячамі і дзвюма скакалкамі. Па выніках выступлення беларускі ўзняліся на другую прыступку п’едэстала гонару – 17,050 бала. Першае месца занялі гімнасткі з Італіі – 20,550. Бронзавыя ўзнагароды заваявала каманда Украіны – 16,900.

У 2018 годзе Гран-пры па мастацкай гімнастыцы пройдзе ў ізраільскім Халоне (16-17 траўня), чэшскім Брно (11-15 кастрычніка), у іспанскай Марбельі (25-29 кастрычніка), а таксама ізраільскім Эйлаце.

Бліжэйшым буйным стартам для беларускіх грацый стане першы этап Кубка свету ў Сафіі, які пройдзе ў сталіцы Балгарыі з 30 сакавіка па 1 красавіка.

belta.by