У Берасці прайшла сустрэча з Гжэгажам Касдэпке



Сустрэча з польскім пісьменнікам Гжэгажам Касдэпке прайшла ў берасцейскай бібліятэцы. Мерапрыемства адбылося ў межах Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі пры падтрымцы Генеральнага Консульства Рэспублікі Польшча ў Берасці. Аўтар распавёў пра свае ўражанні ад камункацыі з беларускімі дзецьмі:

— Я з радасцю заўважаю ва ўсім свеце, незалежна ад таго, ці ў Польшчы, ці ў Нью-Ёрку, ці ў Італіі, ці тут, у Берасці, дзеці паўсюль аднолькавыя, аднолькава любяць смяяцца, аднолькавая даверлівыя і смелыя, і задаюць пытаннні, якія бянтэжаць дарослых, але мы, казачнікі, любім такія пытанні.

У аддзеле літаратуры для дзецяй і юнацтва берасцейскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна да 1 красавіка ўключна можна яшчэ наведаць кінапрагляды, кніжныя ўрокі, гульні і вясёлыя сустрэчы.

Поўны матэрыял слухайце щ далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце