Беларусь прыспусціла сцягі і адмяніла забаўляльныя праграмы
Беларусь у знак смутку і салідарнасці з Расеяй, дзе 28 сакавіка абвешчана нацыянальная жалоба ў сувязі з трагедыяй у Кемерава, прыспусціла дзяржсцягі і адмяніла забаўляльныя праграмы ў тэлеэфіры. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.
Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі 28 сакавіка прыспушчаны дзяржаўныя сцягі над дзяржустановамі. У эфіры рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ адмянена трансляцыя забаўляльных праграм. Акрамя таго, рэкамендавана ўстрымацца ад правядзення такіх мерапрыемстваў, у тым ліку тыя, якія арганізоўваюцца ў грамадскіх месцах.