Вячаслаў Піліпук: Бізнес азіяцкіх гандляроў правяраюць
Прадпрымальнік Вячаслаў Піліпук распавёў пра тое, якім чынам вырашаецца пытанне з прадпрымальнікамі з Азіі, якія гандлююць у Беларусі.
Вячаслаў Піліпук: Мы неаднаразова выказвалі занепакоенасць, што азіяцкія гандляры зніжаюць кошт на свой тавар, бо маюць ільготныя ўмовы працы, і прасілі суадносныя органы праверыць іх працу. Наколькі мне вядома, зараз падаткавікі гэтым і займаюцца, зараз ідзе праверка дакументаў. Тавар у асноўным паступае з Расеі, таму зараз зроблены запыты ў мытню і ў расейскія падатковыя службы з нагоды таго, ці з’яўляюцца фірмы сапраўднымі альбо гэта ілжэструктуры.
РР: Беларускія прадпрымальнікі былі не задаволены, што азіяцкія гандляры дэмпінгуюць цэны і такім чынам перацягваюць да сябе пакупнікоў.
Вячаслаў Піліпук: Натуральна, але зараз няхай падтаковая служба з імі разбіраецца. Мы не супраць, каб яны гандлявалі, але ж умовы павінны быць роўнымі для ўсіх. Вось і пабачым, што гэта за прадпрымальнікі. Дзяржаўныя органы не маглі не адрэагаваць на наш зварот, таму трэба дачакацца вынікаў праверкі.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя