Сямігадовы гомелец стаў чэмпіёнам ЗША
Ягор Грынько, бацькі якога па кантракце працуюць у ЗША, з поспехам выступае ў мясцовых дзіцячых шахматных турнірах.
На здымку з бацькамі і заваяваным трафеем.
Ён пачаў займацца шахматамі ў Гомельскай СДЮШАР-3 пад кіраўніцтвам трэнера Марыны Церашковай. Са жніўня 2017 года Ягор разам з бацькамі жыве ў амерыканскім гарадку Фостэр Сіці (Каліфорнія) і рэгулярна ўдзельнічае ў турнірах свайго ўзросту, пастаянна займаючы першыя-другія месцы.
У сакавіку гэтага года да яго прыйшоў самы вялікі поспех. Сямігадовы Ягор Грынько стаў пераможцам Нацыянальнага юнацкага шахматнага кангрэса (нацыянальнага чэмпіянату ЗША) у сваёй узроставай катэгорыі.