Названае імя чарговага лаўрэата літпрэміі „Гліняны Вялес”
Традыцыйна прыканцы сакавіка арганізацыйны камітэт літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” называе свайго чарговага лаўрэата.
Літрэмію “Гліняны Вялес” заснавала Таварыства Вольных Літаратараў у 1993 годзе. Яна прысуджаецца за лепшую беларускую мастацкую кнігу. Прэмія даецца пісьменніку аднойчы. Сярод яе лаўрэатаў у розныя гады былі: Алесь Разанаў, Уладзімір Някляеў, Віктар Казько, Уладзімір Арлоў, Алег Мінкін, Ігар Бабкоў, Валянцін Акудовіч, Андрэй Федарэнка, Эдуард Акулін.
Лаўрэатам узнагароды “Гліняны Вялес – 2017” журы прэміі назвала пісьменніцу і даследчыцу беларускай літаратуры ГАННУ СЕВЯРЫНЕЦ за раман “Дзень Святога Патрыка”.
Шорт-ліст літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес-2017”
Зміцер Вайцюшкевіч “Простыя словы”
Леанід Дранько-Майсюк “…Натуральны, як лінія небасхілу”
Людміла Паўлікава-Хейдарава “Прыступкі да Храма Святога Духа”
Ганна Севярынец „Дзень Святога Патрыка”
Павел Севярынец “Беларусалім”
Макс Шчур “Галасы”
Людміла Шчэрба “Урб@н.М: Адзін дзень не майго жыцця”
Беларускае Радыё Рацыя