БАЖ рыхтуецца да з’езду



Беларуская асацыяцыя журналістаў рыхтуецца да чарговага справаздачна-выбарчага сходу, які запланаваны на 20 красавіка. На з’ездзе дэлегаты зацвердзяць стратэгію развіцця, абяруць кіраўніцтва, камісію па этыцы і іншыя структурныя органы аб’яднання. А таксама будзе абмеркаванае пытанне пра заснаванне ўніверсітэта з навучаннем выключна па-беларуску, які неўзабаве павінен з’явіцца ў Беларусі. Пра гэта паведаміла наш госць – дэпутат Палаты Прадстаўнікоў, старшыня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алена Анісім.