У Беларусі 2 красавіка падаражэюць асобныя паслугі паштовай сувязі



У Беларусі 2 красавіка павысяцца тарыфы на асобныя нерэгуляваныя ўнутрырэспубліканскія паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання, паведамляе РУП „Белпошта” на сваім сайце.

Гаворка, у прыватнасці, ідзе аб перасылцы простых дробных пакетаў, адпраўленняў „1 клас”, заказной пісьмовай карэспандэнцыі, карэспандэнцыі з абвешчанай каштоўнасцю, пасылак.

„Белпошта” адзначае, што падвышэнне тарыфаў на паслугі складзе ў сярэднім 6% да ўзроўню тарыфаў, якія дзейнічаюць з 27 сакавіка 2017 года.

Пры гэтым застануцца нязменнымі тарыфы на перасылку ўнутрырэспубліканскіх адпраўленняў ЕМS, паштовага грашовага пераводу, паслуг „Паштовы кур’ер”, „Прамая паштовая рэклама”, „Паштовы маркетынг”, „Мясцовая пасылка”, „Экспрэс-кур’ер”.  БелаПАН