Польская гміна Супрасль на кірмашы ў Менску



Польская гміна Супрасль на кірмашы ў Менску. Ужо заўтра ў сталіцы пачынаецца міжнародны вясенні кірмаш турычных паслуг «Адпачынак-2018». На мерапрыемстве будуць таксама гасцяваць самаўрады з Падляшша. Сярод іх гміны Саколка, Аўгустаў ды мястэчка Супрасль, прадстаўнікі якогабудуць на мінскім кірмашы ўжоне першыраз. Гэта добрая магчымасць каб паказаць турыстам нашыя каштоўнасці якія знаходзяцца непадалёк Беларусі, кажа бурмістр Супрасля Радаслаў Дабравольскі:

Мы хочам данесці інфармацыю, каб нашы суседзі з Беларусі прыязджалі да нас, карысталіся нашай турыстычнай, санаторнай базай, вучылі гісторыю ВКЛ у вядомым цэнтры колішніх зямель Рэчы Паспалітай, Усходне-літоўскіх зямель, дзе Супрасль меў вялікую славу.

Кірмаш турысцкіх паслуг «Адпачынак-2018» арганізуюць Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемства пройдзе з 4 па 7 красавіка 2018 года па адрасе: г. Менск, пр-т Пераможцаў, 14.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Супрасль