У Берасце прыбылі расейскія дэсантнікі
У Берасце 2 красавіка прыбыў кантынгент 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл Расеі для ўдзелу ў сумесных беларуска-расейскіх батальённых тактычных вучэннях з баявой стральбой і дэсантаваннем.
Як паведамляе Міністэрства абароны Беларусі, вучэнні пройдуць на Берасцейскім палігоне. Адкрыюцца 9 красавіка. Актыўная фаза запланавана на 10—12 красавіка.
Ад беларускага боку ў вучэннях возьмуць удзел падраздзяленні 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сіл спецыяльных аперацый.
Фота Sputnik Беларусь