Рок-гурт з Беласточчыны Zero-85 – сярод намінантаў прэміі Experty.by
Беларускі музычны сайт Experty.by апублікаваў спіс намінантаў на ўласную прэмію «Альбом году-2017», што будзе ўручацца ўжо ў дзясяты раз. Для складання шорт-лісту эксперты праслухалі 240 беларускіх альбомаў.
Агулам прэмія будзе выдавацца ў 11 намінацыях, галоўная з якіх — «Альбом году». Пакуль названыя толькі прэтэндэнты ў пяці тэматычных намінацыях. Яны ж могуць прэтэндаваць на перамогу ў намінацыях «Альбом году» і прызы ад чатырох версіяў журы, а таксама, калі запісаныя па-беларуску, на «Найлепшы беларускамоўны альбом».
Найлепшы дэбютны альбом:
- Аня Жданава — «Appetiizer»
- The Glitchhh — «Cordyceps»
- Ulyanica — «Вясна»
Найлепшы поп-альбом
- ЛСП — «Tragic City»
- Макс Корж — «Малый позврослел, ч.2»
- Naviband — «Иллюминация»
Найлепшы электронны альбом
- Аня Жданава — «Appetiizer»
- Vilasipet — «Времена года»
- Buben Naruszewicz Baisan — «Bulbahuana»
Найлепшы рок-альбом
- Super Besse — «La Nuit*»
- Tonqixod — «Колер, якога няма»
- Zero-85 — «Turriptopsis Nutricula»
Найлепшы фольк-альбом
- Супольны музычны праект «Песні матчыны з Вушаччыны»
- «Стары Ольса» — «Вада, хмель і солад»
- Ulyanica — «Вясна»
Пераможцаў прэміі выбіраюць прафесійныя музычны крытыкі (17 беларускіх і 5 замежных), прэмію выдадуць 11 красавіка. У мінулых гадах прэміі за «Альбом году» атрымлівалі «Петля пристрастия» (2017), Shuma (2016), Port Mone (2015), Pukstband (2014) і іншыя.