МАК назваў сем прэтэндэнтаў на правядзенне зімовай Алімпіяды 2026 года



Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) абнародаваў спіс краін, якія прэтэндуюць на правядзенне зімовай Алімпіяды 2026 года, паведамляюць інфармагенцтвы.

Зацікаўленасць у правядзенні зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2026 года выказалі сем краін: Аўстрыя (Грац), Канада (Калгары), Італія (Карціна д’Ампеца, Мілан, Турын), Турцыя (Эрзурум), Японія (Сапара), Швецыя (Стакгольм) і Швейцарыя (Сьён).

Сталіца Алімпіяды-2026 будзе вызначана на сесіі МАК у верасні 2019 года.

belta.by