Справа 1940 г. Савецкі суд. Што па чым?
Вера ў нескарумпаваны суд – адзін з найбольш трывалых міфаў пра сталінскі СССР. Маўляў – хай сабе і законы былі суворымі, і пакаранні жорсткімі, і лагеры далёкімі, але ў судах хабары не бралі, бо баяліся.
Хабары ў савецкіх судах бралі заўсёды, у тым ліку – і за часамі Сталіна. Іншым часам тых хабарнікаў выкрывалі, але інфармацыі пра гучныя справы адразу сакрэцілі.
Архівы былога КГБ і дазваляюць прасачыць адну з самых гучных карупцыйных спраў таго часу…
* * *
Трыццатыя і пачатак саракавых быў у СССР часам татальнага дэфіцыта. Прадукты прадаваліся нармавана, і нават па хлеб стаялі кіламетровыя чэргі.
Па радыё і ў газетах рэгулярна паведамлялася пра зніжэнне коштаў на хлеб, алей, крупы і мяса. Пасля кожнага такога паведамлення ў Маскву і ў сталіцы “саюзных рэспублік” паступалі інфармацыі пра апусцелыя крамы.
Але ж на “чорным рынку” прадуктаў было багата. Траплялі яны туды акурат са складоў, дзе іх масава раскрадалі працаўнікі савецкага гандлю. Міліцыя, натуральна, лавіла крадуноў. Тыя звычайна спрабавалі адкупіцца, і прытым не толькі ў міліцыянтаў, але і ў следчых, пракурораў і, натуральна, у суддзяў.
СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО
02 апреля 1940 г.
Спецсообщение НКВД
Ворошиловоградским НКВД среди руководящих работников суда и прокуратуры выявлена группа преступников, занимающаяся взяточничеством.
В сентябре 1939 года были получены данные о том, что народный судья Октябрьского района Павлинский А. Н. и прокурор Греков М. Т. (…) освободили из-под стражи под подписку о невыезде группу арестованных, обвинявшихся в хищении муки из треста «Главхлеб», получив за это взятку в сумме 15 000 рублей (…)
Варта патлумачыць, што такое 15 000 рублёў у СССР канца трыццатых гадоў. Машыніст паравоза атрымліваў каля 400 рублёў, кваліфікаваны доктар – крыху больш за 350, аграном калгаса – каля 250. Бохан хлеба каштаваў ад рубля да двух, кілаграм грэчнёвай крупы – 5-50, мыла – каля 3 рублёў, мужчынскі строй – каля 400. Для таго, каб зарабіць 15 000 рублёў, шэраговаму савецкаму грамадзяніну трэба было працаваць колькі гадоў, і пры гэтым не есці і не апранацца.
Але ў дакументах фігуруюць і большыя сумы.
Из спецсообщения НКВД
(…)
Так, например, по поступившим агентурным сведениям, зам. председателя (…) областного суда Зозуля В. С. вместе с прокурором Волощенко за вынесение оправдательного приговора по одному групповому делу, получили взятку в сумме 25 000 рублей (…)
Пры вывучэнні дакументаў НКВД заўсёды паўстае пытанне: што ў тых паперах праўда, а што – фальсіфікацыя. Звесткі пра скарумпаванасць савецкіх судоў выдаюць на праўдзівыя, тым больш, што ў “спецпаведамленні” прыводзяцца дадзеныя і пра ператрусы. Мяркуючы па пераліку рэчавых доказаў, доказы тыя відавочна не падкінулі…
Из спецсообщения НКВД
(…)
Всего арестовано 12 человек, из них (…) два работника суда.
При обыске у Щербакова на квартире было обнаружено и изъято: 25 000 рублей денег, 400 метров мануфактуры и 10 пар набора к хромовым сапогам.
На квартире у Павлинского были обнаружены полученные им, по имеющимся данным, за вынесение оправдательного приговора по делу обвиняемого Найдиса, — набор на хромовые сапоги и письменный стол (…)
Як і ў наш час, хабары даваліся суддзям і пракурорам праз пасярэднікаў:
Из спецсообщения НКВД
(…)
Допрошенный в УНКВД обвиняемый по этому делу Хижняков показал, что в октябре прошлого года его жена, через посредника Сарапина, работающего заведыющим магазином, вручила судье Павлинскому взятку в 1 000 рублей за освобождение его из-под стражи до суда под подписку о невыезде (…)
Вымантачванне хабараў было пастаўленае на канвеер, што і высвятлілася ў працэсе далейшага расследвання:
Из докладной записки НКВД
В процессе следствия по вскрытым (…) преступлениям в органах суда и Прокуратуры установлено, что председатель Ворошиловоградского суда Штоколов Никифор Васильевич и уполномоченный Наркомюста (…) Зинченко Петр Прохорович продолжительное время были связаны с уголовно-преступным и спекулятивным элементом, которым за взятки всемерно содействовали в укрытии от репрессий.
Штоколов и Зинченко широко практиковали взяточничество, выносили по делам спекулянтов и расхитителей социалистической собственности смягчающие неправосудные приговора, зачастую не связанные с лишением свободы.
Далей фігуруюць сумы хабараў ад 2000 да 10 000 рублёў. Характэрна, што ўсе справы, па якіх суддзі і пракуроры атрымлівалі грошы, звязаныя выключна з крадзяжамі і спекуляцыямі. Ніводнай справы па “антысавецкій агітацыі”, “тэрарызму”, “шпегунству” ці іншым папулярным на той час палітычным артыкулам там няма.
Хабары па крымінальных справах былі тады даволі распаўсюджанымі і ў Беларусі. У архівах былога КГБ ёсць ускосныя згадкі пра судовую карупцыю ў Бабруйску, Мінску і Магілёве.
Савецкі суд быў скарумпаваны найперш уладай. Прысуды па тых жа палітычных працэсах заўсёды спускаліся “з органаў”, і не было ніводнага прэцэдэнта, калі б суддзя паспрабаваў не падпарадкавацца. Нават у тым разе, калі на якім “паказальным працэсе” невінаватасць фігуранта была відавочнай, справу, здаралася, адпраўлялі на “дадатковае даследванне”.
Так, напрыклад, было ў Беларусі падчас гучных працэсаў “буржуазных нацыяналістаў” 1932 года.
Залежны ад ўлады суд не можа не быць нескарумпаваным, і гэтая аксіёма справядлівая не толькі для сталінскага СССР.
[Not a valid template]
* * *
У наступнай перадачы я раскажу пра нялёгкую працу сэксота ў перадваенныя часы.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 459
Савецкі агітацыйны плакат скарыстаны ў якасці ілюстрацыі