Міхаіл Грабоўскі – „трэцяя зорка”



Удала склаўся для Міхаіла Грабоўскага, адзінага беларускага легіянера ў НХЛ, чарговы матч рэгулярнага першынства. „Нью-Ёрк айлэндэрс” перамог на сваёй пляцоўцы „Тампу-бэй” – 5:2. Беларускі форвард закінуў другую шайбу „астравіцянаў” і быў прызнаны трэцяй зоркай сустрэчы.

Беларускае Радыё Рацыя