Праціўнікаў акумулятарнага завода выклікаюць у міліцыю
Фота: Людміла Селех „Брэсцкая газета”
У адзін з апорных пунктаў міліцыі Берасця трэцяга красавіка выклікалі найменш пяць чалавек, якіх хацелі апытаць з нагоды іх выхаду на плошчу Леніна ў Берасці.
Пра гэта “Брэсцкай газеце” расказаў праваабаронца Раман Кісляк, якому напярэдадні таксама прынеслі позву ў міліцыю. Людзі, праціўнікі будаўніцтва, па нядзелях выходзяць на плошчу “карміць галубоў”.
На думку актывістаў, будаўніцтва патэнцыйна небяспечнай для экалогіі і здароўя чалавека вытворчасці – вядзецца са шматлікімі парушэннямі. Акумулятарны завод будуе кампанія “АйПаўэр”.