НББ рыхтую серыю выставак, прысвечаных Году малой радзімы



Вернісаж у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрые 5 красавіка праект мастацкіх і інфармацыйна-дакументальных выставак, прысвечаных Году малой радзімы.

Праект будзе рэалізаваны ў некалькі этапаў, якія будуць змяняцца на працягу года. У першай экспазіцыі будуць прадстаўлены ўнікальная калекцыя паштовак і кніг аўтара праекта „У пошуках страчанага” Уладзіміра Ліхадзедава і фатаграфіі журналіста, вядомага фатографа Сяргея Плыткевіча.

На выстаўцы „Погляд у мінулае” наведвальнікі азнаёмяцца з паштоўкамі канца XIX – пачатку XX стагоддзяў з відамі беларускіх гарадоў і мястэчак.

Мастацкая выстаўка фотаработ Сяргея Плыткевіча „Нечаканая Беларусь” прадставіць панарамныя фатаграфіі, на якіх краіна знята з вышыні птушынага палёту.

Азнаёміцца з экспазіцыяй можна да 5 траўня.

belta.by