Эдуарда Пальчыса аштрафавалі за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы



Суд Фрунзенскага раёна Менска аштрафаваў блогера Эдуарда Пальчыса на 30 базавых велічынь за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы. Суд палічыў, што Пальчыс парушыў закон аб масавых мерапрыемствах. Справу актывіста разглядаў суддзя А.Скуратовіч. Сам  Эдуард Пальчыс на судзе не прысутнічаў.

Нагадаем, напрыканцы лютага Зміцер Дашкевіч ініцыяваў збор подпісаў за беларусізацыю адукацыі і стварэнне беларускамоўнага ўніверсітэту. Падчас акцыі было сабрана 2000 подпісаў. Дашкевіч перадаў іх у Міністэрства адукацыі. Шэраг удзельнікаў акцыі пасля былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 23.34 КоАП (парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах).

Беларускае Радыё Рацыя