Гурт :B:N: прадставіў новы сінгл



Песня атрымала назву «Дыхай глыбей» і ўвойдзе ў новы альбом гурта, які з’явіцца ў сеціве напярэдадні сольнага канцэрта. 

25 красавіка ў клубе «Брюгге» гурт :B:N: прэзентуе новы альбом #коджыцця.

Летась гурт адзначыў сваё 18-годдзе. Для слухачоў музыкі падрыхтавалі новую праграму, якую прадставяць 25 красавіка. Канцэрт будзе складацца з дзвюх частак: прэзентацыя новага матэрыялу і занкамітыя хіты папярэдніх гадоў. Адмысловым з’яўляецца тое, што трэк-ліст для другой часткі складаюць слухачы гурта ў сацыяльных сетках з дапамогай галасавання.

Квіткі на сольны канцэрт 25 красавіка:

http://afisha.bycard.by/performance/prezentacyya_novaga_alyboma_gurta_BN

Беларускае Радыё Рацыя

Фота sputnik.by