Гарадзенскі „Нёман” – чэмпіён Беларусі па хакеі



6 красавіка ў Менску гарадзенскі “Нёман, перамогшы ў фінальнай серыі 4-2 менскае “Юнацтва”, сёмы раз стаў чэмпіёнам краіны па хакеі.

Заключная сустрэча на „Чыжоўка-арэне” няпроста склалася для чэмпіёнаў краіны. „Нёман” цягам гэтага матча двойчы саступаў у ліку 0:1, 1:2, але ўсё ж у другім перыядзе пераламаў сітуацыю – 3:2, а ў трэцім адрэзку сустрэчы ўтрымаў пераможны лік.

На сустрэчы прысутнічала багата гарадзенскіх заўзятараў, якія горача падтрымлівалі свой клуб. Агулам на арэне было 7 тысяч гледачоў.

Трэнер Сяргей Пушкоў другі год запар прывёў гарадзенскую каманду да залатых медалёў.

Упершыню гарадзенскі „Нёман” стаў чэмпіёнам краіны ў 1998 годзе, тады яго трэніраваў Анатоль Варывончык, які і цяпер працуе ў штаце клубу. У „агульным заліку” па колькасці чэмпіёнскіх тытулаў „Нёман” параўняўся з „Юнацтвам”.

Беларускае Радыё Рацыя