Міхаілу Пастухову – 60
7 красавіка доктару юрыдычных навук, заслужанаму юрысту Рэспублікі Беларусь Міхаілу Пастухову спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння.
Міхаіл Пастухоў нарадзіўся на Браншчыне. Скончыў юрыдычны факультэт Белдзяржуніверсітэта і аспірантуру. У 1983 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, а потам – доктарскую па тэме “Рэабілітацыя асоб, неабгрунтавана прыцягнутых да крымінальнай адказнасці: асновы прававога інстытута” (у тым ліку па матэрыялах рэпрэсій у 1930-1950-я гады).
У красавіку 1994 года па рэкамендацыі дэпутата Дзмітрыя Булахова быў абраны ў склад Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь. Прызначаўся суддзёй-дакладчыкам па шэрагу спраў, якія мелі грамадскі рэзананс, у тым ліку па справе “Аб парушэнні Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”.
Пасля лістападаўскага 1996 годзе рэферэндуму адмовіўся прызнаць новую рэдакцыю Канстытуцыі і быў вызвалены ад пасады суддзі Канстытуцыйнага суда прэзідэнцкім указам. Выкарыстаў судовыя сродкі абароны сваіх правоў, у тым ліку адным з першых звяртаўся ў Камітэт ААН па правах чалавека.
Як сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў займаецца праваабарончай дзейнасцю. Прымаў і прымае ўдзел у шэрагу судовых працэсаў па абароне правоў журналістаў. У прыватнасці, выступаў грамадскім абаронцам журналіста расейскага тэлеканала Паўла Шарамета, які абвінавачваўся разам з Дзмітрыем Завадскім у незаконным пераходзе беларуска-літоўскай мяжы. За ўдзел у гэтым працэсе намінаваўся міжнароднай прэміяй Еўрапейскага Саюза і ЗША “за развіццё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці”.
Беларускае Радыё Рацыя