Скрыпалёў перавязуць у ЗША пад іншымі прозвішчамі
Брытанскія спецслужбы прапануюць экс-палкоўніку ГРУ Сяргею Скрыпалю і яго дачцэ Юліі пераехаць на новае месца жыхарства ў ЗША пад новымі імёнамі, каб забяспечыць іх бяспеку ад магчымых далейшых замахаў, піша The Times са спасылкай на свае крыніцы.
Супрацоўнікі брытанскай выведкі МІ6 ужо абмеркавалі гэтае пытанне з калегамі з ЦРУ.
Таксама разглядаюцца варыянты іх пераезду ў Канаду, Аўстралію ці Новую Зеляндыю, але ЗША застаюцца найбольш прыймальным варыянтам пераезду.
Раней стала вядома, што экс-палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль, атручаны ў брытанскім Солсберы, апрытомнеў і пачаў гаварыць. 5 красавіка Скотлянд-ярд апублікаваў зварот апрытомнеўшай пасля атручвання Юліі Скрыпаль.
Беларускае Радыё Рацыя