9 краін патрабуюць склікання СБ ААН пасля хімічнай атакі ў Сірыі
Пастаяннае прадстаўніцтва Вялікабрытаніі паведаміла ў твітары пра тое, што дзевяць краін падтрымалі патрабаванне склікаць паседжанне ААН пасля паведамленняў аб мяркуемай хімічнай атацы ў Сірыі.
„Вялікабрытанія, Францыя, ЗША, Польшча, Нідэрлянды, Швецыя, Кувейт, Перу і Кот д’Івуар запатрабавалі склікаць экстраннае паседжанне Савету Бяспекі ААН, каб абмеркаваць паведамленні пра прымяненне хімічнай зброі ў Сірыі”, – гаворыцца ў тэксце паведамлення.
У брытанскім прадстаўніцтве адзначылі, што паседжанне плануецца правесці 9 красавіка.
Раней паведамлялася, што Францыя патрабуе склікаць СБ ААН з-за паведамленняў пра хіматаку ў Сірыі.
МЗС Расеі заяўляе са свайго боку пра „ілжывыя прыдумкі” наконт хімічнай атакі ва Ўсходняй Гуце.
Беларускае Радыё Рацыя