Вялікі кошык у Сынковічах



Вось такі вялікі кошык у вёсцы Сынковічы Зэльвенскага раёна могуць убачыць тыя, хто праязжае праз вёску, калі едзе да знакамітай царквы абарончага тыпу XV стагоддзя. Ён стаіць на пні абрэзанага дрэва недалёка ад Сынковіцкай крыніцы. Некалі такія кашы падвешвалі да бэлек на гарышчы, а ў ім людзі захоўвалі каўбасы, пальцам пханыя, кумпякі, паляндвіцы, сала. Кошык гэты мае накрыўку. У летні час мясныя вырабы не псаваліся, бо ветрык прадуваў гарышча і кошык. Ды і туды не змаглі заляцець мухі, залесці кот і пацукі. Туды толькi чалавек мог запусцiць сваю руку, падняўшы даволi шчыльную накрыўку, і дастаць хатнюю смакату.

Адзін з такіх вялікіх старых кошыкаў можна ўбачыць у Сынковічах. Падобныя кошыкі ў вёсках і ў гарадах даўно замянілі халадзільнікі.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльвенскі раён

Фота аўтара