У Берасці пачалося сумеснае беларуска-расейскае тактычнае вучэнне



У вучэнні задзейнічана каля 450 вайскоўцаў і да 70 адзінак рознай тэхнікі, паведамляе sb.by.

Расейскі бок прадстаўляе зводнае падраздзяленне 76 гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі – рота, узмоцненая інжынерна-сапёрным аддзяленнем. Гэта прыкладна 100 чалавек. Кіраўнік дэлегацыі, намеснік камандзіра 104 гвардзейскага дэсантна-штурмавога палка – начальнік паветрана-дэсантнай службы, падпалкоўнік Аляксей Андрэеў падкрэсліў, што ўсе расейскія дэсантнікі, якія прыехалі ў Берасце, праходзяць службу па кантракце.

Паводле яго,  „мэта вучэння – далейшае развіццё нашага ваеннага супрацоўніцтва, умацаванне адносін, удасканаленне навыкаў”.

Актыўная фаза вучэння пройдзе з 10 па 12 красавіка.

Фота sb.by