“Народны рэпарцёр” – рэпартаж Алесі Лугавой



Валянціна Праліска з вёскі Бабічы на першы погляд – звычайная вясковая жанчына. Пасля базавай школы апынулася ў калгасе, выйшла замуж, нарадзіла дзяцей. На гэтым яе звычайнасць, напэўна, і заканчваецца. І пачынаецца нястомны фіксатар навакольнага жыцця. Цікаўны і поўны замілавання да таго, што бачыць і чуе.