Пад Берасцем пройдзе велафэст



«Vezdevelom» – такі фэст адбудзецца напрыканцы красавіка на Берасцейшчыне. Пра гэта паведаміў адзін з лідараў установы «За вела Берасце!» Уладзімір Красько.

У мінулым годзе фестываль ладзіўся з польскага боку. Сёлета раварысты з краін-суседак будуць дэманстраваць перавагі экалагічна арыентаванага жыцця:

— Фэст «Vezdevelom», ён будзе адметны тым, што акрамя польскіх партнёраў, раварыстаў, у ім будуць удзельнічаць раварысты Берасцейскай вобласці і большая частка з іх — гэта прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў. Арганізаваныя групы. Такім чынам мы спадзяёмся, пры дапамозе гэтага фестывалю, папулярызавацьменавіта ровары як сродак перамяшчэння на працу.

Папярэдне правядзенне мерапрыемства запланавана на 29 і 30 красавіка недалёка ад Белавежскай пушчы.

Беларускае Радыё Рацыя