Літва дэмантуе лініі электраперадач з Беларуссю
БелАЭС не зможа пастаўляць электраэнергію ў суседнюю краіну. Кампанія Litgrid падпісала кантракт на дэмантаж лініі электраперадач на мяжы з Беларуссю. Суседняя краіна дэмантуе лініі электраперадачы ў рамках праекта сінхранізацыі літоўскіх электрасетак з Заходняй Еўропай. Сінхранізацыя патрабуе адключэння ад адзінай энергасістэмы Беларусі, Расеі, Эстоніі, Латвіі і Літвы.
Пра гэта распавёў журналістам Дайвіс Вірбіцкас, генеральны дырэктар кампаніі Litgrid — аператара электрасетак Літвы.
Кіраўнік Litgrid адзначыў, што «электраэнергія, якая будзе вырабляцца, якая будуецца ў Беларусі атамнай электрастанцыяй, у нашы сеткі не патрапіць».
Паводле tass.ru