Берасцейскі абласны суд не прызнаў Facebook i YouTube сродкамі масавай інфармацыі
Суддзя Берасцейскага абласнога суда Руслана Сянько адмяніла рашэнне суддзі Пінскага раённага суда Вольгі Лубнік, адносна блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава.
“Такім чынам, сваім рашэннем суддзя не прызнала сацыяльныя сеткі Facebook i Youtube сродкамі масавай інфармацыі, у адрозненні ад калегаў з Пінска”, – зазначылі блогеры.
Каментуе блогер Аляксандр Кабанаў:
– Калі шчыра, было 50 на 50. Зразумела, што справа была высмактаная з пальца. І ніякіх аб’ектыўных прычын пакараць нас штрафамі не было. Але ёсць жа ў нас яшчэ “суд па тэлефанаванні”. Думаю, што суддзя Берасцейскага абласнога суда не рызыкнула, каб гэта ўсё дайшло да Вярхоўнага суда.
“Акрамя Пінскага райсуда, узнікае пытанне да кампетэнтнасці юрыстконсульта кампаніі EXIDE Аляксандра Юнкевіча , на падставе заявы якога і дайшла справа да судовага разбіральніцтва над блогерамі”, – абураюцца людзі, якія прыйшлі падтрымаць Кабанава і Пятрухіна.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота аўтара