Шчырыя размовы з былымі вязнямі канцлагераў
21 красавіка ў 13:00 Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” і МГА “Узаемапаразуменне” запрашаюць на „Шчырыя размовы з былымі вязнямі канцлагераў”. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня вызвалення вязняў нацысцкіх канцлагераў, які адзначаюць 11 красавіка.
Героі сустрэчы – людзі, якіх у дзяцінстве адаслалі ў лагеры Маўтхаўзэн, Азарычы, Вітэн-Анэн, Дэсау і габрэйскае гета. Наведвальнікі атрымаюць магчымасць паразмаўляць з імі, задаць свае пытанні.
“Шчырыя размовы” – гэта камунікацыя ў невялікіх групах па 5-7 чалавек з першакрыніцамі інфармацыі. Наведвальнікі прыходзяць, абіраюць з прапанаванага спісу Героя, запісваюцца да яго і размаўляюць 20-30 хвілін.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве варта прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы, бо колькасць месцаў абмежаваная: http://bit.ly/forma_reg.
Сустрэча пройдзе ў офісе МГА “Узаемапаразуменне” па адрасе г. Менск, пр. Дзяржынскага, 80-1Н.
Мерапрыемства ў ВК https://vk.com/event164890018 і ФБ https://www.facebook.com/events/1769285579781795/.
Беларускае Радыё Рацыя