У Беларусь прыедзе місія Міжнароднай Канфедэрацыі прафсаюзаў
У межах місіі запланаваныя сустрэчы прадстаўнікоў міжнародных прафсаюзаў у Міністэрстве замежных спраў ды ў Міністэрстве працы. Удзел у сустрэчах возьмуць таксама і лідары беларускіх незалежных прафсаюзаў.
«На сёння актуальнымі застаюцца праблемы дэкрэта аб дармаедах, кантрактнай сістэмы ды пераслед чальцоў незалежных прафсаюзаў. Мы спадзяёмся, місія паставіць гэтыя пытанні перад уладамі», — кажа старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч:
— Гэтая місія выклікана буйнейшымі парушэннямі правоў прафсаюзаў у Беларусі. Пытанні, якія будуць абмяркоўвацца: ад выканання рэкамендацый міжнароднай арганізацыі працы, у чэрвені будзе зноў пасяджэнне, дзе безумоўна можа зноў паўстаць пытанне Беларусі, а таксама тыя парушэнні, якія датычаць незалежных прафсаюзаў, бо ў нас яўная дыскрымінацыі ў дачыненні да не сябраў афіцыйных прафсаюзаў. Яна існуе і фактычна яна цяпер набірае сілу.
Місія прадстаўнікоў МКП пройдзе ў Беларусі цягам двух дзён 18 і 19 красавіка.
Алена Вільтоўская. Беларускае Радыё Рацыя, Менск