Гарадзенскую вышэйшую духоўную семінарыю рэарганізуюць
Гарадзенская вышэйшая духоўная семінарыя будзе рэарганізаваная ў Міждыяцэзійную вышэйшую духоўную семінарыю. Такое рашэнне прынялі ўдзельнікі 69-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, якое праходзіць 11—12 красавіка ў Гародні, паведамляе сайт Гарадзенскай дыяцэзіі.Рэктарам рэарганізаванай навучальнай уста
новы прызначаны ксёндз Віталь Вайцяхоўскі. На пленарным пасяджэнні клірык выклаў сваё бачанне працэсу навучання будучых святароў і практычнага функцыянавання Міждыяцэзійнай вышэйшай духоўнай семінарыі.
Вайцяхоўскі нарадзіўся 9 кастрычніка 1979 года ў Астравецкім раёне (Гарадзенскай вобласць). Пасвечаны ў святары 29 мая 2004 года біскупам Гарадзенскія Аляксандрам Кашкевічам. Вывучаў тэарэтычную філасофію ў Люблінскім каталіцкім універсітэце (Польшча). З 2011 года выкладае ў вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гародні. З’яўляецца пробашчам парафіі Святога Антонія і Богаяўлення ў Каменцы і адміністратарам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Дзембраве.
Духоўная семінарыя ў Гародні была заснаваная 1 верасня 1990 года Тадэвушам Кандрусевічам, мітрапалітам Менска-Магілёўскім і старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі. Размяшчаецца ў цэнтры Гародні, у сценах былога кляштара бернардзінцаў XVII стагоддзя, аб’яднанага з касцёлам Здабыцця Святога Крыжа.
На працягу шасці апошніх гадоў семінарыя рыхтуе выпускнікоў да пасвячэння ў святары. Цяпер да гэтага рыхтуюцца 60 чалавек. Усяго за гэтыя гады семінарыя падрыхтавала больш за 150 святароў, якія служаць у Беларусі, ва Украіне, у Расеі і Казахстане.
belapan.by