Ёсць чарговыя грошы на будову дарог у падляшскіх паветах



Амаль 5 мільёнаў злотых атрымаюць з бюджэтe ўправы ваяводства павятовыя самакіраванні. Адрамантуюць будуць між іншым вуліцу Паддольнуюў Гайнаўцы, дарогу з Нурца-Станцыі ў напрамку Нурчыка, ды частку вуліцы Міцкевіча ў Бельску Падялшскім. Віцэ-стараста Бельска Пётр Божка кажа, што інвестыцыя ў Бельску Падляшскім будзе каштаваць каля 1.2 мільёна злотых з іх  400 тысяч — гэта ваяводская датацыя.

— Квота невялікая, але добра, што яна ёсць. У Бельскім павеце павятовых дарог — 640 кіламетраў. Гэта усё адно, што праехаць праз усю Польшчу. А трысат кіламетраў трэба рамантаваць ужо цяпер.

Дафінансаванне з Маршалкоўскай управы гэта чарговыя за апошні час грошы на будову павятовых і гмінных дарог. На мінулым тыдні Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі прызначыла 11 мільёнаў на рамонт знішчаных веснавой павадкай дарог між іншым у Бельскім ды Сакольскім паветах.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток