Расея склікае экстраннае пасяджэнне Пастаяннага савета АДКБ



4 красавіка ў сувязі з сітуацыяй вакол Сірыі па ініцыятыве Расеі склікаецца экстраннае пасяджжнне Пастаяннага савета Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, паведамляе прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

У пасяджэнні прыме ўдзел генеральны сакратар АДКБ Юрый Хачатура.

Узброеныя сілы ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі 14 красавіка нанеслі ўдары па цэлях у Сірыі. Рашэнне было прынята ў сувязі з хімічнай атакай, якая меркавана адбылася ў суботу, 7 красавіка, у сірыйскім горадзе Дума. НАТА падтрымала рашэнне кааліцыі. ЗША не апавясцілі Расію аб маючай адбыцца атацы. Дзеянні ЗША і іх саюзнікаў не застануцца без наступстваў, паабяцаў пасол РФ у Вашынгтоне.

Беларусь рашуча асудзіла ўдары, нанесеныя па тэрыторыі Сірыі 14 красавіка, гаворыцца ў заяве беларускага Міністэрства замежных спраў. „Тым самым сітуацыя ў Сірыі фактычна ператвараецца ў міждзяржаўны ўзброены канфлікт, што нясе ў сабе далейшую некантралюемую эскалацыю, якая выходзіць за рамкі рэгіёну”, — адзначаецца ў заяве. Беларускае МЗС заклікала ўсе залучаныя бакі неадкладна спыніць прымяненне ваеннай сілы супраць іншых дзяржаў і шукаць шляхі ўрэгулявання канфліктаў мірнымі сродкамі за сталом перамоў.

У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея і Таджыкістан.  БелаПАН